Аналітык: На вулічныя пратэсты ў Беларусі Расія адрэагавала б не як на армянскую вясну, а як на ўкраінскі Еўрамайдан

А гэта стварае рызыку ўсталявання расійскага кантролю над усёй тэрыторыяй Беларусі, што дэ-факта будзе азначаць ліквідацыю дзяржаўнасці, засцерагае аналітык Кірыл Касцян. Параўноўваць стаўленне Масквы да Арменіі і планы Масквы адносна Арменіі са стаўленнем і планамі да Беларусі — гэта як параўноўваць чырвонае з квадратным.

14.01.2019 / 15:48

Былы польскі пасол у Мінску Лешак Шарэпка рэзка выказаўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларуска-расійскіх адносін. Частка журналістаў успрымае Лукашэнку адзіным гарантам беларускай незалежнасці і суверэнітэту, а Лукашэнка не гарант, а магільшчык, напісаў Шарэпка. Менавіта шматгадовая палітыка Лукашэнкі спрычынілася да цяперашняй сітуацыі і дала Крамлю падставы для ажыццяўлення такой палітыкі датычна Беларусі, піша былы польскі дыпламат, а цяпер аналітык. Рэцэптам для Беларусі Шарэпка лічыць нядаўні армянскі сцэнар, дзе грамадзяне «мірна нагадалі ўладзе, хто ёсць суверэнам у дзяржаве». Шарэпка лічыць, што такое развіццё падзеяў дазволіць беларусам «змагацца за справядлівыя ўмовы супрацы з Масквою» і дапаможа Украіне. Ён лічыць, што гэтыя пытанні нельга пакідаць на Лукашэнку, але сумняецца, ці здольныя беларусы на армянскі варыянт пратэсту....

Кірыл Касцян; фота Сяргея Гудзіліна