У Калінкавічах непрышпілены бяспраўнік на таніраваным BMW спрабаваў даць хабар супрацоўнікам ДАІ

14.01.2019 / 20:53

У мінулую пятніцу ў Калінкавічах супрацоўнікі ДАІ спынілі 31-гадовага кіроўцу на BMW — ён не быў прышпілены рэменем бяспекі. Аднак праверка дала вынік, былі выяўленыя і іншыя парушэнні.

На шкле аўтамабіля была таніроўка, а ў кіроўцы не было пасведчання кіроўцы.

Мужчына, каб пазбегнуць складання пратакола, прапанаваў інспектарам хабар. Іх адмова і папярэджанне яго не спынілі — ён пакінуў грошы на сядзенні.

Цяпер, акрамя трох адміністрацыйных пратаколаў, кіроўцу прыйдзецца адказваць па ўсёй строгасці закона. Распачалі крымінальную справу. Падазраванага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.