Расійскі МЗС: Перайменаванне Македоніі не адлюстроўвае волі народа

14.01.2019 / 21:11

Прыняцце паправак у канстытуцыю Македоніі пра перайменаванне краіны на фоне масавых пратэстаў паказвае, што рашэнне не адлюстроўвае волі народа. Пра гэта гаворыцца ў каментары, апублікаваным на сайце МЗС Расіі.

«Працяг навязанага звонку працэсу штучнай перакройкі дзяржаўнай назвы з мэтай фарсіраванага ўцягвання Скоп'е ў НАТА», — адзначылі ў міністэрстве. Масква лічыць, што перайменаванне парушае македонскае заканадаўства, а такі падыход не можа служыць інструментам доўгатэрміновага ўрэгулявання праблемы.

У МЗС Расіі адзначылі, што Прэспанскае пагадненне аб перайменаванні, складзенае паміж Грэцыяй і Македоніяй, падштурхоўваецца ў абыход меркавання грамадзян абедзвюх краін.

Чытайце таксама: Дэпутаты Македоніі ўхвалілі перайменаванне краіны — шлях у НАТА адкрыты