Камедыя «Квартала-95» пабіла рэкорд украінскага кіно ў пракаце за ўсе гады незалежнасці ТРЭЙЛЕР
Зборы рамантычнай камедыі «Я, ты, ён, яна» ужо перавалілі за 60 мільёнаў грыўняў (4,6 мільёна беларускіх рублёў), а кіно паглядзелі амаль 700 000 украінцаў.
17.01.2019 / 11:09
Па дадзеных кінадыстрыб'ютара, кампаніі «B & H Film Distribution Company», па стане на 16 студзеня фільм сабраў ва ўкраінскім пракаце 61.881.802 грыўняў (4,6 млн беларускіх рублёў), фільм паглядзела 690 854 гледачоў.
Гэта самыя высокія паказчыкі бокс-офіса ўкраінскага кіно за 27 гадоў незалежнасці.
Фільм яшчэ ў пракаце.
Стужку зняла студыя «Квартал 95» пры падтрымцы Дзяржкіно.
Гэтую адзнаку на ўкраінскім рынку пераадольваюць нават не ўсе галівудскія фільмы.