У вартаўніка мінскай царквы скралі больш за тры тысячы даляраў
17.01.2019 / 15:42
34-гадовы і 42-гадовы мужчыны падзараблялі ў мінскай царкве. Аднойчы яны прасачылі за мясцовым вартаўніком і выкралі яго тумбачку, у якой захоўвалася 3300 даляраў, 250 еўра і 300 рублёў, паведамляе guvd.gov.by
Зламыснікі ўзламалі тумбачку і кінулі яе на вуліцы, пасля чаго падзялілі грошы і разышліся. Аднаго з затрыманых супрацоўнікі міліцыі знайшлі на вакзале. Ён паспеў патраціць толькі 200 даляраў. Другога фігуранта затрымалі ў Віцебску, куды ён паехаў да сваёй знаёмай.