Пасмяротны кліп рэпера Lil Peep за суткі паглядзелі два мільёны чалавек

На YouTube 16 студзеня з'явіўся відэаролік рэпера Lil Peep на кампазіцыю 16 Lines. За няпоўныя двое сутак запіс паглядзелі два мільёны чалавек.

18.01.2019 / 11:38

На запісе Lil Peep чытае рэп ў пакоі і ў аўтамабілі. Відэа прагледзелі два мільёны чалавек, лайкнулі 340 тысяч. 

21-гадовы Густаў Элайджа Ар, вядомы як Lil Peep, памёр ад перадазіроўкі медыцынскімі прэпаратамі падчас гастроляў у лістападзе 2017 года.

Яго смерць выпадкова зняў сябар.

Папулярны амерыканскі рэпер памёр у 21 год