У Гродне хлопец-алімпіяднік сышоў з дома і знік. Можа вы бачылі? ФОТА

18.01.2019 / 14:11

Гродзенская міліцыя шукае 16-гадовага Дзяніса Духаніна, які 15 студзеня сышоў з дома і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Хлопец з 9-й гімназіі. Падкрэсліваецца, што ён добра вучыцца, удзельнічае ў алімпіядах.

Магчыма, ён з'ехаў разам з раней зніклым Аляксандрам Чакам.

Прыкметы: на выгляд 16-18 гадоў, рост каля 180-185 см, хударлявага целаскладу (каля 70 кг), валасы цёмна-русыя, даўжынёй каля 5 см.

Быў апрануты: цёмна-сіняя куртка (балоневая), падоўжаная, на левым перадплеччы эмблема карычневага колеру, цёмна-сінія зімовыя чаравікі, цёмна-сінія штаны, кашуля ў клетку чырвонага колеру (уцепленая), таксама з сабой у яго яшчэ адна кашуля цёмна-сіняга колеру ў дробныя ўзоры, заплечнік чорнага колеру, штаны спартыўныя і майка, два кашалькі (у адным былі капейкі, а другім - папяровыя купюры).

Фота Гродзенскай міліцыі