20 студзеня — «Адзін дома» па-беларуску для тых, каму не хапіла квіткоў

Кінатэатр velcom cinema (ГЦ «Дана Мол», вул. Пятра Мсціслаўца, 11). Пачатак а 16:50.

20.01.2019 / 11:23

На паказах фільма «Адзін дома» па-беларуску не было вольнага месца, таму ладзіцца дадатковы паказ.

11—13 студзеня ў Мінску прайшлі паказы фільма «Адзін дома» па-беларуску. Кінатэатры «Масква» і velcom cinema былі запоўненыя ахвочымі паглядзець вядомую стужку на роднай мове.

Агулам прыйшло каля 2500 чалавек — гэта максімальная ўмяшчальнасць кінатэатраў.

Але многім людзям не хапіла месца, таму арганізатары — праект «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom — ладзяць дадатковы паказ.

«Адзін дома» па-беларуску можна будзе паглядзець у гэтую нядзелю, 20 студзеня, а 16:50 у кінатэатры velcom cinema (ГЦ «Дана Мол»).

Квіткі можна набыць анлайн