Два легкавікі сутыкнуліся на пад'ездзе да Наваполацка

20.01.2019 / 11:55

Два легкавікі сутыкнуліся 19 студзеня на пад'ездзе да Наваполацка, паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Як піша ДАІ, 33-гадовы кіроўца Mazda-323 не даў рады кіраванню і выехаў на сустрэчную паласу, дзе амаль лоб у лоб сутыкнуўся з Daewoo Lanos.

Кіроўцу «Мазды» адвезлі ў Наваполацкую бальніцу.

nn.by