Лукашэнка ў панядзелак ляціць у Маскву
17.12.2008 / 21:35
Аляксандар Лукашэнка 22 снежня наведае з рабочым візітам Маскву.
У сераду між кіраўніком Беларусі і прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым адбылася тэлефонная размова. Ініцыятарам яе выступіў Лукашэнка.
Можна прагназаваць, што тэмай размовы стане эканамічны крызіс, што набірае абароты. Калі ў еўрапейскіх краінаў лічбы падзення вытворчасці складаюць дзясятыя долі працэнта, у Беларусі і Расіі яны ўжо вымяраюцца двузначнымі лічбамі. У Беларусі на гэта накладаецца апусташэнне валютных запасаў краіны.