ЕС увёў санкцыі супраць кіраўніка ГРУ за выкарыстанне хімічнай зброі ў Солсберы

21.01.2019 / 15:14

Еўрасаюз аб'явіў пра ўвядзенне санкцый супраць дзевяці чалавек, датычных да ўжывання хімічнай зброі.

У спіс трапілі кіраўнік і намеснік кіраўніка ГРУ, а таксама двое супрацоўнікаў спецслужбы, «адказныя за захоўванне, транспарціроўку і выкарыстанне нервова-паралітычнага рэчыва ў Солсберы», гаворыцца ў прэс-рэлізе Рады ЕС. Імёны асоб, унесеных у санкцыйны спіс, у дакуменце не называюцца.

Як паведамлялі раней крыніцы СМІ, уведзеныя санкцыі, у прыватнасці, тычацца людзей, вядомых пад імёнамі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.