У Кіеве дэмантавалі помнік Сувораву
24.01.2019 / 19:40
У чацвер, 24 студзеня, у Кіеве дэмантавалі помнік расійскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву перад Кіеўскім вайсковым ліцэем імя Івана Багуна (раней — Сувораўскае вучылішча).
Фота: facebook.com/volodymyr.viatrovych
Пра гэта паведаміў у фэйсбуку кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці Украіны Уладзімір Вятровіч.
Вятровіч адзначыў, што дэмантаж не азначае знішчэння помніка, і падтрымаў ідэю пераносу яго на тэрыторыю музея.
Раней Міністэрства абароны Украіны прапанавала знесці помнік Сувораву і ўсталяваць на яго месцы помнік удзельніку казацкіх паўстанняў супраць Рэчы Паспалітай Івану Багуну.
Аляксандр Дамагараў у ролі Багуна, паплечніка Багдана Хмяльніцкага, у польскім серыяле «Агнём і мячом».