П'яны бяспраўнік «ляцеў» па М10 з хуткасцю 199 км/г і ўрэзаўся ў легкавік: загінула жанчына

25.01.2019 / 20:07

63-гадовая жанчына загінула ў выніку ДТЗ на трасе М10, паведамляе брэсцкая міліцыя.

Аварыя здарылася 25 студзеня каля 12.20. Жыхар Лунінецкага раёна на Peugeot 407 ехаў па трасе М10 у бок Кобрына. Пры пад'ёме на мост ён не выбраў бяспечнай хуткасці руху і ўрэзаўся ў спадарожны Peugeot 607.

У аварыі загінула 63-гадовая жанчына, якая ехала ў Peugeot 407.

Аказалася, што Peugeot 407 ехаў з хуткасцю 199 км/г. Кіроўца аўтамабіля правоў не мае. На момант ДТЗ ён таксама быў п'яны.