Доктор филологических наук набирает желающих научиться красиво, ярко и правильно выступать по-белорусски

Честно ответьте себе на четыре следующих вопроса.

01.02.2019 / 16:42

Вывучалі беларускую мову ў школе, магчыма, універсітэце, умееце чытаць-пісаць, аднак калі прыходзіцца штосьці сказаць, язык становіцца каменным, а з горла вырываюцца нейкія незразумелыя гукі?

Назіраеце за выступоўцамі і вам так хочацца быць на іх месцы, як і яны, складна і прыгожа гаварыць па-беларуску, даносячы сваю думку і зачароўваючы сваім вымаўленнем?

Вам прыходзіцца выступаць перад аўдыторыяй, але кожны раз вы адчуваеце найвялікшае хваляванне і ніяк не можаце авалодаць ім?

Выступаючы, вы хочаце паводзіць сябе нязмушана і натуральна? І не чырванець, не блытацца ў словах, не мэкаць і не бэкаць?

Калі хоць на адно пытанне вы адкажаце «так», то тады прыйшоў час вам заняцца сваім красамоўствам.

І я гатова дапамагчы ў гэтым.

Мяне завуць Лілея Плыгаўка, я доктар філалагічных навук і стратэгічны коўч. Усё сваё прафесійнае жыццё выкладаю беларускую мову (школа, ВНУ, курсы і прыватныя ўрокі), даследую і папулярызую беларускую мову ў Беларусі і за яе межамі.

Больш за 25 гадоў узначальвала кафедру, затым цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры ў Літве, які падрыхтаваў каля 1000 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і злучаў Беларусь і Літву навукова, культурна і адукацыйна.

Лекцыі ва ўніверсітэтах розных краін. Сотні выступленняў на міжнародных навуковых канферэнцыях, форумах, культурных мерапрыемствах, прэзентацыях, нарадах, перамовах. Сцэнічнае мастацкае чытанне вершаў і прозы. Інтэрв’ю ў СМІ.

Я ведаю, што і як сказаць у канкрэтнай сітуацыі перад канкрэтнай аўдыторыяй. І я з радасцю перадам вам свае веды і вопыт.

На практычным курсе беларускага красамоўства вы:

Таму калі вы хочаце паспяхова прэзентаваць свае праекты, пісаць граматныя тэксты, валодаць харызмай выступоўцы, які ўмее кіраваць аўдыторыяй, то мой «Практычны анлайн-курс беларускага красамоўства» — гэта тое, што патрэбна вам менавіта цяпер. У ім я спалучаю ўласныя метадычныя напрацоўкі па беларускай мове, індывідуальны коўчынг і камунікатыўны падыход.

Курс можа быць розным па працягласці і змесце ў залежнасці ад вашага ўзроўню развіцця вусных і пісьмовых навыкаў і пастаўленай мэты. Маю аўтарскую базавую праграму мы мадыфікуем пад вас.

Вы атрымаеце ўсе неабходныя метадычныя матэрыялы ў розных фарматах, тэсты, заданні і іншае.

І, канешне, бонусы.

Зацікавіла мая прапанова?

Звяртайцеся:

тэл. +37069806710 (Viber, WhatsApp, Telegram)

скайп. lilija.plygavka

эл.п. saulute@tut.by

Выступаць па-беларуску прэстыжна і модна! Чакаю вас!

Публікуецца на правах рэкламы