У Крыме аблілі фарбай помнік «ветлівым людзям» ФОТА

28.01.2019 / 10:42

Паліцыя Сімферопаля затрымала п'янага вандала, які ўвечары 27 студзеня абліў чырвонай фарбай бронзавы помнік «ветлівым людзям» у цэнтры горада, піша Інтэрфакс.

Весті. Крым

У дачыненні да затрыманага склалі адміністрацыйны пратакол аб знаходжанні ў грамадскім месцы ў стане ап'янення. Таксама вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па артыкуле «вандалізм».

Cвае дзеянні парушальнік патлумачыў незадаволенасцю ўладай.