У жыхаркі Мастоў у цягніку скралі заплечнік: рэч пакінулі, а «грошы спалілі»
28.01.2019 / 13:25
25 студзеня 31-гадовая жыхарка Мастоў ехала ў цягніку «Ліда — Гродна».
У нейкі момант адлучылася і пакінула без нагляду заплечнік з асабістымі рэчамі. Вярнулася і пабачыла прапажу. Пра крадзеж паведаміла ў міліцыю, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.
Праваахоўнікі ўстанавілі сведак, якія далі апісанне падазраванага. Праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі наведаліся ў госці да мужчыны 1987 года нараджэння. Дома ў яго быў заплечнік, а вось дакументы і грошы, якія знаходзіліся ўнутры, паводле яго слоў, ён спаліў.
Заведзена крымінальная справа.