Крэмль адхрысціўся ад аховы Мадуры

28.01.2019 / 13:39

Фота з інстаграма

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абвергнуў інфармацыю СМІ пра тое, што расійскі бок забяспечыў ахову Нікаласа Мадура, паведамляе «Інтэрфакс».

Прадстаўнік Крамля заявіў, што не мае інфармацыі пра нібыта палёт самалёта спецыяльнага лётнага атрада «Расія» ў Паўднёвую Амерыку. «Мы дыспетчарскія функцыі ў авіяцыі ня выконваем», - сказаў

Пяскоў таксама абвергнуў кантакты Крамля з лідарам венесуэльскай апазіцыі Хуанам Гуайдо, які абвесціў сябе прэзідэнтам рэспублікі.

Напярэдадні прэс-сакратар расейскага лідара зняпраўдзіў інфармацыю аб адпраўцы ў Венесуэлу 400 байцоў. Пяскоў дадаў, што становішча ў краіне пагаршае ўмяшанне ЗША.