У Мазыры ў аўтобусе на хаду адваліліся дзверы ВІДЭА

28.01.2019 / 19:30

Паездка ў мазырскім аўтобусе цудам абышлася без пацярпелых — проста на хаду адваліліся дзверы і ўпалі ў салон, паведамляе «ЧП Беларусь». Па словах відавочцаў, людзей побач не было, таму ніхто не пацярпеў.

Кіроўца паправіў дзверы, каб ляжалі раўней, і далей павёз людзей па маршруце.