Бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 2,7 рубля

29.01.2019 / 15:53

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у разліку на месяц складзе з 1 лютага 2019 года 216,9 рубля. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 студзеня №4, піша БелТА

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца на 1,3% у параўнанні з нарматывам, што дзейнічае з 1 лістапада 2018 года па 31 студзеня 2019 года (Br214,21).

Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br240,8, пенсіянераў - Br166,32, студэнтаў - Br210,42, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br140,25, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br192,22, дзяцей ад 6 да 18 гадоў - 235,85 рубля.