81-гадовая пенсіянерка з Пінска незаконна прадавала пакеты за 1 рубель. Яе судзілі

29.01.2019 / 16:50

81-гадовую жыхарку Пінска судзілі за тое, што яна нелегальна прадавала на мясцовым рынку поліэтыленавыя пакеты. Адным з яе пакупнікоў аказаўся работнік інспекцыі МПЗ па Пінску, які купіў у яе пакет за 1 рубель. Суд прызнаў вінаватасць пенсіянеркі.

Суд прыйшоў да высновы пра вінаватасць пенсіянеркі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Аднак з улікам нязначнасці шкоды для дзяржавы, а таксама ўзросту, справу спынілі і 81-гадовую жанчыну караць не сталі.