У Гродне жанчына загінула, выпаўшы з акна інтэрната
04.02.2019 / 10:12
Інцыдэнт адбыўся днём 3 лютага ў адным з інтэрнатаў па вуліцы Багуцкага. Загінулая — 40-гадовая жанчына.
«Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў праводзіцца праверка. Прызначана экспертыза», - адзначыў прадстаўнік СК Сяргей Шаршаневіч.
Паводле папярэдняй інфармацыі, крымінальнага следу няма.