Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з надыходзячым Святам вясны

04.02.2019 / 17:20

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню КНР Сі Цзіньпіна і ўвесь кітайскі народ з надыходзячым Святам вясны.

«Мінулы год выклікае ў мяне прыемныя ўспаміны, звязаныя з нашымі сустрэчамі на форуме «Адзін пояс, адзін шлях» у Пекіне і на саміце ШАС у Цындао, — адзначыў Лукашэнка. — Надыходзячы год пройдзе пад знакам Жоўтай Земляной Свінні, якая сімвалізуе поспех. Спадзяюся, рэформы, што рэалізуюцца пад вашым асабістым кіраўніцтвам, прывядуць да ажыццяўлення кітайскай мары пра вялікае адраджэнне нацыі, а ў развіцці адносін паміж Беларуссю і Кітаем будуць дасягнуты новыя буйныя прарывы».