На Вілейшчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага
04.02.2019 / 19:57
Вілейчукі на месцы пахавання паўстанцаў Каліноўскага. Фота зvk.com/typical_vileyka.
З нагоды пачатку паўстання 1863 года на Беларусі — 1 лютага, — а таксама дня нараджэння Кастуся Каліноўскага вілейчукі ўшанавалі памяць паўстанцаў, якія загінулі на Вілейшчыне. На месцах пахавання паўстанцаў, якія загінулі ў баях з расійскімі войскамі ў вёсцы Каралеўцы Іжанскага сельсавета і ў Куранцы, вілейчукі ўсклалі кветкі і запалілі свечкі.