Румас адправіўся ў Італію
06.02.2019 / 08:57
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас накіраваўся сёння з рабочым візітам у Італію, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Сяргей Румас правядзе ў Рыме шэраг сустрэч, дзе будзе абмяркоўвацца шырокі спектр пытанняў беларуска-італьянскага супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўка Беларусі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў.
Італія ўваходзіць у лік важных гандлёвых партнёраў Беларусі. Таваразварот паміж краінамі у 2018 годзе вырас у параўнанні з 2017-м на 15,2% да $ 912,7 млн.