Pixar прэзентавала незвычайны кароткаметражны фільм — вельмі прыгожы ВІДЭА

06.02.2019 / 13:20

Студыя Pixar выпусціла першы кароткаметражны фільм. Гэта гісторыя пра тое, як цяжка жанчыне прыжыцца на працоўным месцы ў мужчынскім калектыве.

Галоўная гераіня фільма — клубок нітак — павінна змяніць свае паводзіны, каб стаць «сваёй» сярод супрацоўнікаў офіса. Алегорыя дэманструе, як жанчыны спрабуюць прабіць шкляную столь у карпаратыўнай культуры. Заваяваўшы давер супрацоўнікаў, у Пэрл з'явілася магчымасць змяніць культуру кампаніі.

Рэжысёрам фільма стала Крыстэн Лестэр. Гісторыя заснаваная на яе вопыце працы ў сферы анімацыі, дзе дамінуюць мужчыны.