У Лельчыцах злавілі рысь, якая тыдзень тэрарызавала гарадскі пасёлак, і адправілі ў заапарк

06.02.2019 / 18:49

Паведамленне пра тое, што ў двары аднаго з прыватных дамоў па вуліцы Пакрышкіна разгульвае рысь, паступіла ў АУС Лельчыцкага райвыканкама 5 лютага.

Фота: Pixabay.

За апошні тыдзень мясцовыя жыхары некалькі разоў бачылі ляснога звера ў прыватным сектары недалёка ад цэнтральных вуліц гарадскога пасёлка, звярталіся ў міліцыю з нагоды знікнення свойскай птушкі.

Супрацоўнікі знайшлі рысь на хляве каля хаты. Жывёла не была агрэсіўнай, аднак злавіць яе атрымалася толькі агульнымі намаганнямі супрацоўнікаў міліцыі, ратавальнікаў і працаўнікоў камунальнай гаспадаркі.

Сёння рысь даставілі ў Акцябрскі заапарк.