Туск: Прыхільнікам Brexit без плана дзеянняў прыгатавана месца ў пекле

06.02.2019 / 20:20

Кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск сказаў, што людзям, якія заклікалі да выхаду Брытаніі з Еўрасаюза без якога-небудзь плана дзеянняў, прыгатавана асобнае месца ў пекле.

Фота: Flickr.

Пра гэта ён заявіў пасля перамоваў з прэм'ер-міністрам Ірландыі Леа Варадкарам. Паводле яго слоў, ЕС будзе настойваць на захаванні празрыстай мяжы з Брытаніяй, незалежна ад таго, ці ўдасца Лондану дамовіцца або не.

Ён адзначыў, што рыхтуецца да «імавернага фіяска», якім, на яго думку, можа стаць варыянт Brexit, пры якім Вялікабрытанія пакідае ЕС без дагавора.

Словы Туска раззлавалі брытанскіх парламентарыяў, якія выступалі за Brexit. Яны абвінавацілі Туска ў пысе.