Вольскі прэзентаваў доўгачаканы альбом «Гравітацыя» АЎДЫЯ
07.02.2019 / 10:39
Фота Андрэя Давыдчыка
Сёння адбыўся рэліз новага альбома Лявона Вольскага «Гравітацыя». Дыск распавядае пра ўсе асноўныя стадыі чалавечага жыцця: ад нараджэння да смерці. Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall.
Новы альбом «Гравітацыя» завяршае трылогію, пачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014), «Псіхасаматыка» (2016). Як і папярэднікі, ён быў запісаны ў Вільні з нарвежскім песьнямі саўндпрадусар Снорам Бергерудам. Сродкі на запіс і выпуск збіраліся праз краўдфандынг. Зараз пачынаецца працэс рассылкі лотаў і інфармацыі данатараў праекта. Новы альбом даступны на iTunes і іншых лічбавых пляцоўках.