На гродзенскай трасе паставяць разумную сістэму, каб разлічваць сярэднюю хуткасць і правяраць, ці прышпілены кіроўца
16.02.2019 / 11:58
На трасе М6 плануюць у тэставым рэжыме ўсталяваць камеры, якія будуць фіксаваць сярэднюю хуткасць на ўчастку дарогі, перадае «Вячэрні Гродна».
Як будзе працаваць сістэма? Напрыклад, кіроўца заязджае на пэўны ўчастак з хуткасцю 120 км/г, што недапушчальна, а там, дзе стаіць камера, хуткасць зніжае да 80 км/г, а потым зноў яе павялічвае да 120 км/г. Але, напрыклад, за Скідзелем або Шчучынам сістэма вылічыць сярэднюю хуткасць і калі яна будзе вышэйшай за дапушчальную, уласніку аўто прыйдзе «ліст шчасця».
Мяркуецца, што гэтая сістэма таксама будзе бачыць, ці ёсць тэхагляд і страхоўка на аўтамабіль, а таксама ці прышпілены кіроўца.