Беларусь заняла чацвёртае месца ў камандных спаборніцтвах на ЧС па фрыстайле

08.02.2019 / 08:42

Зборная Беларусі заняла чацвёртае месца ў змешаных камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце свету — 2019 па фрыстайле ў ЗША, паведамляе Прэсбол.

Нашу краіну прадстаўлялі чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская (яна атрымала за свой скачок у фінале ацэнку 81.36), Антон Кушнір (114.03) і Максім Гусцік (76.76).

Перамаглі швейцарцы, другое месца занялі прадстаўнікі Кітая, тройку замкнула каманда з Расіі.