Колькі разоў выязджала хуткая на выклікі ў Мінску ў мінулым годзе

08.02.2019 / 12:09

Пра гэта паведаміў сёння журналістам галоўны доктар Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Жынко.

«Штогод робім больш за 600 тыс. выклікаў, у мінулым годзе было крыху больш — 648 тыс.», — сказаў Аляксандр Жынко.

За мінулы год на такой падставе, як аварыя, ДТЗ з пацярпелымі, атручэнне хімічнымі рэчывамі, пажары і надзвычайннымі сітуацыямі хуткая выязджала на 6 346 выклікаў.