Амерыканскія вайскоўцы праінспектуюць беларускую вайсковую часць

08.02.2019 / 17:51

Паводле дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе інспекцыйная група Злучаных Штатаў Амерыкі 11-14 лютага наведае адну з вайсковых часцей Узброеных Сіл Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны.

У ведамстве праінфармавалі, што інспекцыя будзе правяраць, ці адпавядае дагавору колькасць узбраенняў і тэхнікі ў часцях.

У складзе інспекцыйнай групы акрамя сямі амерыканскіх інспектараў возьмуць удзел спецыялісты з Даніі і Румыніі.