Беларускіх біятланістак знялі з дыстанцыі на Кубку свету з-за вялікага адставання

09.02.2019 / 09:52

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне была знятая з эстафеты на этапе Кубка свету ў Кэнмары (Канада). Прычынай стала адставанне на круг, паведамляюць інфармагенцтвы.

Беларускіх біятланістак знялі на трэцім этапе. Да гэтага моманту Ганна Сола, Алена Кручынкіна і Іна Касцючэнка на траіх прабеглі чатыры штрафныя кругі. Дар'я Юркевіч так і не выйшла на дыстанцыю.

Перамаглі ў эстафеце немкі. Другімі сталі нарвежкі, а трэцімі - францужанкі.