У нядзелю на рэйкі метро упаў чалавек

11.02.2019 / 15:50

metropoliten.by

Інцыдэнт адбыўся 10 лютага на станцыі метро «Усход», у 19.18. Аднаму з пасажыраў, маладому мужчыну, стала дрэнна, і ён упаў на рэйкі.

- Імгненна знялі напружанне з кантактнай рэйкі. Маладога чалавека паднялі, выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. У 19.22 рух цягнікоў ужо быў адноўлены, — распавёў Tut.by прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб.