Пасол Расіі Бабіч сустрэўся з суайчыннікамі, якія пражываюць у Беларусі

11.02.2019 / 23:47

Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч узяў удзел у пасяджэнні Каардынацыйнага савета кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў.

40 «суайчыннікаў» з Мінска, Віцебска, Брэста, Магілёва, Гомеля, Вілейкі прыбылі ў беларускую сталіцу, каб абмеркаваць вынікі працы за 2018 год, намеціць планы па ўзаемадзеянні.

Паведамляецца, што па выніках нарады ўдзельнікі «намецілі планы найбліжэйшай працы і дамовіліся аб рэалізацыі праектаў для ўмацавання дружбы паміж расійскім і беларускім народамі».