У Мінску абрынулася сцяна будынка «Інтэграл», які дэмантуюць. Загінулі два чалавекі ФОТЫ

12.02.2019 / 11:53

На заводзе «Інтэграл» у Мінску на вуліцы Казінца абрынулася частка будынка, які цяпер дэмантуюць.

Адна са сцен абрынулася на двух работнікаў. Паводле інфармацыі чытачоў, адзін работнік, 63-гадовы мужчына, загінуў на месцы, другі быў цяжка траўмаваны і пазней памёр у бальніцы.

Тэлефоны прадпрыемства пакуль не адказваюць.

СК пазней паведаміў, што на адным з заводаў сталіцы пры дэмантажных работах адбылося абвальванне цаглянай часткі будынка на двух работнікаў прадпрыемства, у выніку якога 63-гадовы мужчына загінуў на месцы, другі мужчына памёр па дарозе ў бальніцу. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.