Ф'юры заробіць самы вялікі ганарар у кар'еры за бой-рэванш з Уайлдэрам

Брытанец атрымае значна больш, чым за папярэдні паядынак, паведамляе Daily Mail.

13.02.2019 / 09:32

Былы чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Тайсан Ф'юры атрымае рэкордны ганарар у сваёй кар'еры за рэванш з Дэантэям Уайлдэрам.

Перамовы бакоў наконт бою выйшлі на фінішную прамую і ў найбліжэйшы час аб рэваншы будзе абвешчана афіцыйна.

Арганізатары плануюць выручыць за бой каля 65 мільёнаў долараў. У такім выпадку, ганарар Ф'юры складзе не менш за 25 мільёнаў даляраў. За першы паядынак Тайсан зарабіў каля 10 мільёнаў.

Згодна з рашэннем WBC, за бой-рэванш брытанец павінен атрымаць 40% ад агульнай сумы ганарару, а Уайлдэру дастанецца 60%.