Памерла аўтарка «Народнай волі» Святлана Кліменценка

13.02.2019 / 14:40

12 лютага памерла аўтар газеты «Народная воля» Святлана Ульянаўна Кліменценка.

«Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Найстарэйшы журналіст, шчыра адданы Беларусі. Надзвычайна чуллівы, спагадлівы, душэўны, самаахвярны чалавек. У нашых сэрцах з’явілася дзіра, якая ніколі не загоіцца», — паведамляецца на сайце выдання.