15-гадовы футбаліст памёр перад матчам у Францыі

14.02.2019 / 14:17

@StadeDeReims

Памёр футбаліст юнацкай каманды французскага «Рэймса» Махамед Саван. Аб гэтым паведамляецца ў твітары клуба.

Саван павінен быў прыняць удзел у сустрэчы каманд U-15 і U-16. Напярэдадні матча ў 15-гадовага спартоўца спынілася сэрца падчас гульні з сябрамі.

У красавіку 2018-га памёр 18-гадовы абаронца «Гаўра» Самба Дыоп. Цела сенегальскага футбаліста было знойдзена ў доме яго бацькоў.

У лістападзе 2017-га з-за спынення сэрца памёр 17-гадовы Джаэль Лабанзо, які выступаў за бельгійскі «Антвэрпэн». Гулец страціў прытомнасць падчас трэніроўкі і памёр ужо ў бальніцы.