Каля шматпавярховага дома ў Слуцку адбыўся выбух ФОТА

15.02.2019 / 10:17

Каля дзевяціпавярховіка выбухнуў газавы балон. На месца выбуху прыбылі міліцыя і ратавальнікі. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма, піша слуцкі сайт kurjer.info.

Выбухам у доме № 8 на вуліцы Салігорскай выбіла шыбы, ад сажы пачарнелі сцены.

Як паведаміў СК, балон выбухнуў падчас зварачных работ. 

У Слуцку падчас зварачных работ выбухнуў газавы балон.

«Следча-аператыўная група працуе на месцы выбуху газавага балона ў двары шматпавярховага жылога дома, у выніку якога пашкоджана маёмасць у некалькіх кватэрах. Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні

Фота Аляксандра Красуцкага