У Міністэрства сельскай гаспадаркі з'явіўся свой сцяг ФОТА

як вам?

15.02.2019 / 10:25

Сцяг і эмблема Міністэрства сельскай гаспадаркі зацверджаныя ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

«Эмблема ўяўляе сабой круг з вітай аблямоўкай залацістага колеру і кантам зялёнага колеру, падзелены гарызантальна на дзве роўнавялікія часткі: верхнюю — блакітнага колеру і ніжнюю — зялёнага колеру.

У цэнтры круга размешчана выява шасцярні серабрыстага колеру з заклёпкамі і аблямоўкай. Унутры шасцярні — выява сонца залацістага колеру з праменямі і залаціста-карычневы каравай з сальніцай у цэнтры на ручніку белага колеру з нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на канцах. У аснове каравая па дыяметры размешчаны віты жгут. Справа і злева ад шасцярні размешчаны каласы пшаніцы залацістага колеру», — гаворыцца ў дакуменце.

Сцяг — тая самая эмблема на зялёным фоне.