Лукашэнка і Пуцін наведваюць адукацыйны цэнтр «Сірыус» у Сочы

15.02.2019 / 12:52

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведваюць адукацыйны цэнтр «Сірыус» у Сочы.

Як і планавалася, 15 лютага парадак дня беларуска-расійскіх кантактаў на найвышэйшым узроўні ўключае ў сябе пытанні ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва. Пасля сумеснага агляду адукацыйнага цэнтра, зносін з яго выхаванцамі, сярод якіх ёсць і грамадзяне Беларусі, кіраўнікі дзяржаў правядуць рабочую сустрэчу з удзелам профільных міністраў, якія курыруюць культуру, адукацыю і спорт.