Віцэ-прэм'ер Турчын: У 2019 годзе трэба вызначыцца з лёсам неэфектыўных дзяржаўных прадпрыемстваў

15.02.2019 / 17:03

Урад правядзе дыягностыку найбуйнейшых дзяржпрадпрыемстваў, у 2019 годзе трэба вызначыцца з лёсам неэфектыўных, паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на пасяджэнні калегіі Міністэрства эканомікі, перадае карэспандэнт БелТА.