Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна
15.02.2019 / 21:37
10 лютага кампанія Nvidia апублікавала ў адкрытым доступе код алгарытму, які дазваляе генераваць новыя выявы з дапамогай нейрасеткі. Адным з галоўных прыкладаў працы сістэмы стала стварэнне рэалістычных чалавечых твараў.
14 лютага 2019 года распрацоўшчык Uber Філіп Ванг запусціў сайт ThisPersonDoesNotExist на аснове адкрытых напрацовак Nvidia і прапанаваў усім ахвочым самім згенераваць твар за некалькі секунд. Нейрасетка ўлічвае мноства драбнюткіх дэталяў, таму практычна кожны раз твары атрымліваюцца розныя. Пры абнаўленні старонкі генеруецца новы твар.