Два высокапастаўленыя следчыя СК па эканамічных справах звольненыя з пасадаў
20.02.2019 / 15:40
На мінулым тыдні сваю пасаду пакінуў начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў у сферы эканомікі Упраўлення СК па горадзе Мінску палкоўнік Ілля Валозін і яго калега, супрацоўнік Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Андрэй Качур, паведамілі Tut.by дзве не звязаныя адна з адной крыніцы.
Па інфармацыі суразмоўцы Tut.by, Андрэй Качур, на днях звольнены з праваахоўных органаў, праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе.
Аб прычынах адстаўкі Іллі Валозіна афіцыйна не паведамляецца. Яго аддзел займаўся многімі гучнымі эканамічнымі справамі — ад справы Віталя Арбузава і групы кампаній Fenox да другой справы Аляксандра Мураўёва і справы лідараў прафсаюза РЭП Фядыніча і Комлік.
У Следчым камітэце ад каментароў па кадравых пытаннях адмовіліся.