80-гадовага мужчыну з Бярозы падазраюць у сэксуальным гвалце над дзвюма малалетнімі
21.02.2019 / 11:47
Пра выпадак паведамляе МУС.
«У Бярозе супрацоўнікі па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі затрымалі пенсіянера 1938 г.н., які ў 2017 годзе здзяйсняў дома гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да двух малалетніх. Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.167», — адзначаецца ў паведамленні.