Мінінфарм заблакаваў фэйкавыя сайты беларускіх банкаў, праз якія хакеры збіралі даныя

21.02.2019 / 17:16

Міністэрства інфармацыі заблакавала інтэрнэт-сайты belagroprombank.ru, belagroprombank24.ru, belagrobank.ru, ibank-belapb.ru, belagrobank.by, ib-belapb.by.

Рэклама на гэтых інтэрнэт-рэсурсах, у якой выкарыстаны найменні і таварныя знакі «Белаграпрамбанка» і «Беларусбанка», уводзіць спажыўцоў рэкламы ў зман.

На гэтых інтэрнэт-рэсурсах кліентам банкаў прапаноўвалася ўводзіць рэквізіты (лагін, пароль) уліковага запісу інтэрнэт-банкінгу.

Гэта махлярства, з дапамогай якога хакеры атрымліваюць доступ да канфідэнцыйных даных, а затым могуць выкарыстоўваць для ўзлому рэальных акаўнтаў і рахункаў.