Пампеа: ЗША не будуць супрацоўнічаць з краінамі, якія выкарыстоўваюць сістэмы Huawei
21.02.2019 / 17:29
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што Вашынгтон не зможа супрацоўнічаць або абменьвацца інфармацыяй з краінамі, якія выкарыстоўваюць сістэмы кітайскай кампаніі Huawei, спасылаючыся на пагрозу бяспецы, паведамляе Reuters.
Пампеа сказаў, што краіны Еўропы і іншыя павінны зразумець рызыкі ўкаранення тэлекамунікацыйнага абсталявання кампаніі Huawei, і, калі гэта адбудзецца, яны ў канчатковым выніку адмовяцца выкарыстаць сістэмы кампаніі.
«Мы не збіраемся рызыкаваць амерыканскай інфармацыяй», — адзначыў амерыканскі дзяржсакратар.
Вядома, што беларускія дзяржаўныя органы і міністэрствы актыўна супрацоўнічаюць з гэтым кітайскім тэлекамунікацыйным гігантам.
Дэлегацыя Huawei Technologies сустрэлася з кіраўніцтвам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС. Фота: mvd.gov.by.