Аншлаг у «Акадэмкнізе»: тут праходзіць аўтограф-сесія Андрэя Горвата ФОТЫ

27.02.2019 / 17:34

27 лютага а 17-й гадзіне ў краме «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72) пачалася аўтограф-сесія Андрэя Горвата.

Нагодай для сустрэчы з пісьменнікам стаў выхад дадатковага накладу кнігі, якую многія чакалі і якую не ўсе паспелі набыць — аповесці Андрэя Горвата «Прэм’ера». 

На аўтограф-сесію прыйшло шмат людзей. Прэзентацыя праходзіць у выглядзе паездкі на цягніку з правадніцай і начальнікам цягніка.

Фоты: Воля Афіцэрава