Маці выявіла ў дзіцячым роліку на YouTube інструкцыі па самагубстве

Праз 4 хвіліны 45 секунд трансляцыі «бяскрыўднага» мультфільма ў роліку з'явіўся мужчына, які пачаў даваць «парады».

28.02.2019 / 11:41

Жанчына адзначыла, што наткнулася на інструкцыі, дзякуючы таму што ў сына з носа кроў пацякла. «Мы сядзелі на падлозе ў ванне і ўключылі YouTube Kids, каб ён перастаў думаць пра кроў, і там пачалі паказваць такое…», — паведаміла маці.

Праз 4 хвіліны 45 секунд трансляцыі бяскрыўднага мультфільма ў роліку з'явіўся мужчына, які пачаў даваць парады па ажыццяўленні суіцыду. Жанчына ўпэўнена, што відэа размясцілі на хостынгу спецыяльна, каб нанесці шкоду дзецям. Маці падала скаргу на відэа і папрасіла зрабіць тое ж самае сваю сям'ю і сяброў, а таксама расказала пра сваю знаходку на сайце PediMom.

На сайце адзначаецца, што «гэтае канкрэтнае відэа Ютуб выдаліў». Але жанчына непакоіцца, што ў Ютубе могуць адшукацца іншыя такія шкодныя ролікі.

nn.by